epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"А я па бяду..."

А я па бяду

Не пайду —

Ратункам сябе суцешу!

Камень цяжкі знайду,

На шыю бядзе павешу

І кіну бяду —

У ваду!

І, выцершы пот на ілбе,

Пачну жыццё без замінкі

І нават, бяда, па табе

Вясёлыя спраўлю памінкі.

Скончана наша дружба!

Ды што там трымціць на вадзе?

Выратавальная служба

Кінула круг бядзе...

Дзякуй за подзвіг!

Адсвяткавалі. Пойдзем.