epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Абедзенны перапынак

Службе сваёй кажу:

— Стой!

Пара за стол,

За абедзенны стол.

Час перапынку.

Гадзіна спачынку.

Нервы свае адключу ад турбот.

Заказваю ўсё, што належыць па чыну

Боршч падагрэты,

Гуляш

І кампот...

Чакаю, пакуль апетыт не загіне,

Афіцыянтку, нібы багіню.

Чакаю, пакуль...

Посвістам куль

Далеч раптоўна мяне абдала.

Выбух і грукат.

Спачын укралі.

У пяці кроках ад стала

Падае бомба —

На тэлеэкране...

Рупліўцы бяссонныя і непаседы,

З сябрамі далёкімі нездарма

Мы дзелім беды і дзелім абеды.

Сценаў няма. Сховішч няма.

* * *