epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Ах, як брава...."

Ах, як брава бразгаў я бразготкаю

І ад гордай радасці нямеў,

Быццам над бляшанкаю дрыготкаю

Сам пярун прыручаны грымеў.

Дзе ты, цацка?

Што з табою сталася?

Сонейка штурхнуў салдацкі бот.

І на плечы забратанай сталасці

Рукзаком налёг цяжар турбот.