epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Ахрысцяць вусны..."

Ахрысцяць вусны жонкаю нявесту —

І з цемры ўжо галёкае радня.

З якой мукі і му*кі гэта цеста,

Што ты, любоў,

замешваеш штодня?

 

Камандзіруй ізноў у падарожжа,—

Ад зернятка, набраклага ў раллі,

Да каравая, да кароны збожжа,

Што на стале ўвянчае мазалі...

 

З зямлі праб’юся і ўпаду пад цэп,

Ускіну жорны ўсіх пакут на плечы,

Румянашчокім выйду з пекла печы,

Каб толькі зведаць, што такое хлеб...

 

Хай звергне вецер з дрэў ліству, як моду.

Пакінь цаліннай весняй баразне

Вады таропкасць.

І маруднасць мёду,

Як спелы яблык, дай прыгубіць мые.

* * *