epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Ад зябкасці..."

Ад зябкасці золкай сутулячыся,

Спяшаюся дзень пры дні

Да пакаёвай утульнасці

Ад вулічнай таўкатні.

І ад дажджу, што гоніцца

За мной, як цыбатая конніца.

Я старшынствую ў доме

На шматвяковым сходзе.

З паліц, нібы з крэсел, томікі

На стол да мяне сыходзяць.

Гётэ і Маякоўскі —

Прамоўцы нямоўчныя — во яны!

Старонкі, нібыта войскі,

І плугары, і воіны.

Кідаю ў пашчу акурак

Акамянелай акуле.

А дождж на вакно маё косіцца.

Стукаюць кроплі, як кулі.

Патрэскваючы, як дровы,

Аб нечым далёкім-далёкім,

Міргае прыёмнік нервова

Усёвідушчым вокам.

...Недзе ўраган пад Калькутаю.

Над Джонстанам — атамны выбух.

Стукае,

стукае,

стукае {стукао

Кулямі дождж па шыбах.