epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Акно

Малюсенькае чыстае аконца,

А глянеш з хаты — як дзівосна ў ім

Змяшчаюцца прысады, людзі, сонца,

Што ажно слепіць зрок святлом сваім.

 

Калі пішу, я дбаю пра адно,—

Каб верш мой быў, як гэтае акно.

* * *