epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Баішся, што мяжу..."

Баішся, што мяжу

Аднойчы пераскочу?

Скажу, каму служу,

Скажу, адкуль не збочу.

Дзень навіной буджу,

Як тэлеграф дармовы.

Скажу, куды гляджу

У прадчуванні змовы

Зярнят і баразны,

Садоў і пчол руплівых,

Напятае струпы

І пальцаў нецярплівых,

Плаціны і ракі,

Што падмывае штосьці...

І хай усе шпікі

Палопаюць ад злосці!

Пайшоў, нібы ў ваду,

Іх непатрэбны клопат...

Я сам сябе вяду

У заўтра, як на допыт.

Скажу, чым даражу,

Як хлебам, як паветрам

За небакрай імжу

Зялёным гоніць ветрам.