epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Балгарскія памідоры

Поезд запыхкае дымнай цыгараю,

Ляснуць суставы саставу ад зморы..

Едуць да нас

Пасажыры з Балгарыі —

Чырванаашчокія памідоры.

Дрогка гайдаюцца ў скрынях {скрыыях

з дзяржальнамі,

Жарам прыручаным станцыі поўнячы.

Вось і парушаны межы дзяржаўныя

Лета і Восені,

Поўдня і Поўначы.

 

Посвіст гудка — і далёкае блізка.

Аж з прыдунайскага калідора

Цягнецца ветка чыгункі да Мінска

Грузнай галінкаю памідора...

 

Колы пад вамі капэлаю спеліся,—

Гэй, падапечныя сонца балканскага!

Як вы палаеце колерам спеласці,

Колерам сцяга рабоча-сялянскага!