epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Без бою я здаю..."

Без бою я здаю сваю душу

Табе, любоў —

Палон салодкай мукі.

Не будзь жа ты турэмшчыцай,

Прашу,

Не надзявай мне кайданы на рукі.

Я чую

Блізкі стук тваёй хады,

Няўмольнай,

Быццам конніца Батыя.

А ці лягчэй нявольніку тады,

Калі на ім аковы залатыя?