epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Бот

Стаптаны, разбоўтаны бот,

Што многа ў жыцці перанёс,

Ці ж іншых няма турбот,

Як задзіраць нос?

 

Я ведаю твой напеў.

Ты не лічыў за здзек

Тое, што праскрыпеў

Пад пятою цэлы век.