epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Было - гуло..."

Было —

Гуло.

Было —

Сплыло

На крыгах шумнаю ракою.

Як мы хацелі пад крыло

Выратавальнага спакою!

Вучыліся яго цаніць,

Схаваўшыся ў скляпы і нішы...

Паслухай зараз,

як звініць

Струна маёй напятай цішы.

У ёй —

Асіны посвіст куль,

Ваўчыны хрып шалёнай міны,

І енк параненых,—

Пакуль

Не абрываюцца ўспаміны.

...Лагодна пляскае вясло

Па гладзі хваль закалыханых.

І тое,

што даўно было,

Гайдае лодку закаханых.

* * *