epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Чаму ў марудных муках..."

Чаму ў марудных муках

Гук запева

Шукае губ — адзіны выхад свой?

О некрануты чысты ліст паперы,

Баюся белай магіі тваёй.

Як атуліць

Цнатлівасцю душу,

Расхрыстаную

Ветранай эпохай.

І я з надзеяй стоенай

Прашу:

Палохай, некрануты ліст,

Палохай.

* * *