epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Дайце, харэі і ямбы..."

Дайце, харэі і ямбы,

Трубныя дыфірамбы

Будаўніку нястомнаму

Таварышу Крану пад’ёмнаму!

Па рэках паветраных волакам

Цягне далонь пад’ёмная

Паверхі ўпоравень з воблакам —

Дні ў вышыні прыёмныя!

Нехта яшчэ цаглінкаю

Марудна аб кельму дзынкае,

А гэты сцяну зграбастае,

Прышпіліць да сонца — і баста,

Паслухаеш — сэрца расчуліцца

Ад гэтай песні пад’ёмнае,

Мне ў гуках яе чуецца

Нешта аэрадромнае.

Дык хто там яшчэ ўпарта,

Хаваючы ў сейфы цёмныя,

Не выдае пад’ёмныя

Думам, што прагнуць старту? {старгу?

Жылплошчу нябёс абсталёўваю.

Не быць вышыні бяздомнаю,

Бо мускулы мае сталёвыя —

Сіла мая пад’ёмная!