epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Дом без гаспадара

Бывае такая нара:

Дом застаецца баз гаспадара.

Камандзіроўку бярэш,

як лекі

Ад цішыні,

што хіліць да сну.

Паехаў на Месяц шукаць чалавека,

Пайшоў узнімаць цаліну.

На цвіку, як на зорцы палярнай,

палонік —

Агню і вады паклоннік,

Поўны адчайных мар:

Эх! Даць бы нырца ў вар!

Канапа не зарыпіць —

Адчувае сябе абібокам.

Што ёй рабіць

Са сваім пружыністым бокам?

Крэслы хадзіць развучыліся,

быццам

Падлога да сябе прыляпіла.

Ніхто на іх не садзіцца,

Апрача пылу.

На шахматнай дошцы раскіданыя пешкі

пасталі —

Войскі, якія ў баях патрэпаны.

Тэлевізар сляпы на тумбачцы,

як на п’едэстале —

Манумент непатрэбны.

У прыёмніка непрыёмныя дні

Цяперака,—.

Паспрабуй у пакой зазірні,

Афрыка ці Амерыка!

Са сцен — павуцінне,

каметамі — космы,

Разлёгся ў кутку пыласос-гультай.

Дом бязлюдны —

халодны, як космас.

Гаспадар,

хутчэй прылятай.