epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Дрэва

Дрэва

Не дрэмле,

Дрэнна

Без дрэва.

Добра, што блізка

Краіна Лес.

Дрэва —

Калыска,

І дрэва —

Пратэз.

Дрэва —

Дрыготнай сякеры

Далонь,

Дрэва —

Папера,

І дрэва —

Агонь.

Дрэва —

Слупамі да неба дымы,

Дрэва —

Жыцця спадарожнік нямы.

Трымаюся з вамі

І я на суку,

Які безаглядна

Сяку і сяку.

* * *