epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Дзе сэнс маёй прысутнасці..."

Дзе сэнс маёй прысутнасці,

Падсуднасці ў жыцці?

Павінен я да сутнасці,

Да ісціны дайсці.

Свідруе думка суткамі —

Не там,

Не там,

Не там.

Трывожна сэрца стукае,

Шалее, як тамтам.

Ах, што там пад паверхняю,

Якая глыбіня?

Грувасткімі паверхамі

Маўклівая браня.

Чаго вам, хлопцы, ў пошуку,

Чаго, чаго, чаго?

Ці пошуму ці пошчаку

Ад пошуку свайго?

Датупаю, дастукаю,

А тэрмін праміне, Гукну:

— Сябры з наступнага,

Пазычце часу мне!

* * *