epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Дзень добры, неба!.."

Дзень добры, неба! На цябе ізноўку

Глядзіць памаладзелы шар зямны.

Да зор далёкіх у камандзіроўку

Ляцяць яго бясстрашныя сыны.

 

Загаварыла вышыня нямая,

І мы пачулі ўсе яе здаля.

І вось ужо герояў абнімае

Мільёнамі братэрскіх рук зямля.

 

Мы ў космас насцеж расчынілі дзверы,

Каб сустракацца з зорамі часцей.

На стол бакалы, Месяц і Венера,

Рыхтуйцеся прымаць зямных гасцей!