epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Дзверы зачынены..."

Дзверы зачынены, як граніца.

Дом, зазірнуць у цябе дазволь.

У кожнага ключа — свая таямніца,

У кожнага ключа — свой пароль.

Хоць і на выгляд вельмі падобныя,

Але сваё бяруць без чаргі:

Адзін — гарбінкай на носе дробнаю

Маленькай зазубрынкаю — другі...

Ломіцца хтосьці ў дзверы дрогка,

Цісне свінцовым цяжарам пляча,

А каб адкрыліся дзверы лёгка,

Патрэбен адзін паварот ключа.

* * *