epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Ганьба ваўку

Воўк наляцеў на статак,

На статак рахманы авечы.

Мы лютага супастата

Лаем па-чалавечы.

 

У галаварэза патрэба

Шкодзіць штодзень чалавеку.

Імем зямлі і неба —

Ганьба яму давеку!

 

Праклён драпежнаму зброду,

Хцівасці і прынукам,

Варожаму воўчаму роду,

Дзецям яго і ўнукам!

 

Патрапіць у нашу вуздэчку

Гвалтоўны разбойнік без чэсці,

Які праглынуў авечку,

Што самі хацелі мы з’есці...