epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Гонка

Нервы казыча тонка,

Піхае на ўскрай самагубства

Боязь адстаць —

гонка

Амбіцыёзнага глупства.

Першынства, першынства прагнуць.

Калі цябе ў гонку ўцягнуць,

Дыстанцыю ўжо не пакінеш,

Хоць знаеш, які фініш...

Гонка —

у шторм адчальце,

Пакінуўшы бераг стромкі.

Гонка —

гараць на асфальце

Аўтамабіля абломкі.

У ліхаманкавай гонцы

Маё чалавецтва сваволіць:

Хто ўздымецца вышай за сонца,

Хто вышай калені аголіць...

У гонцы губамі тытана

Глытаеце прагна прастор вы,

Ціснучы апантана

Навыперадкі —

да прорвы...

Вы, завадатары гонкі,

Вы, трубадуры эпохі,

Годзе бабахаць у гонгі!

Дайце адстаць трохі.

* * *