epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Графін зіхцеў..."

Графін зіхцеў у непаўторным бляску,

І шклянкі ў люстраным яго святле

Лічылі за пашану і за ласку

Вакол яго вярцецца на стале.

Да кожнай падыходзячы з паклонам,

Каб выказаць шляхетны свой парыў,

Усё, што меў, графін з вясёлым звонам

Тваім шкляным прыхільніцам дарыў.

Але калі апаражнеў зусім,

Графін гукнуў: — А дзе мая графіня?

Ды толькі шклянкі на стале другім

Цягнуліся да поўнага графіна.

* * *