epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"І звяры сябруюць..."

І звяры

Сябруюць да пары.

Вось чацвераногія падлеткі:

З тыграм поруч леў, нібы сябры,

У краіне аб'яднанай клеткі.

Тут галаварэзы і цары

Гыркаюць, зусім як міралюбы,

Покуль вырастаюць кіпцюры,

Покуль моцы набіраюць зубы.