epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Ідуць усё адно..."

Ідуць усё адно

З табою па зямлі

І тыя, што даўно

У вечнасць адышлі.

 

З табою кожны міг

Яны ў разбегу дзён,

Хоць ты не бачыш іх,

Не знаеш іх імён!

 

У вышыні — крылом,

Што дорыць неба мне,

Па правадах — святлом,

Сярпом — па збажыне.

 

Буксірам, што сабой

Рассекшы хваляў тлум,

З мінуўшчыны любой

Прыцягне човен дум...

 

З далёкае пары

Ваш воблік паўстае,

Былога жыхары —

Настаўнікі мае!