epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Я — на беразе маўчання..."

Я — на беразе маўчання,

Ты — на беразе крыку.

Нас надзяляе

Вірлівая плынь,

Якую

Мушу адолець,

Хоць плаваць не ўмею...

Ты закрычы

На цэлы свет,

Што я

З усіх плыўцоў на свеце самы лепшы,

Калі не даплыву

Да берага твайго.