epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Як горача мы гаворым..."

Як горача мы гаворым

З трыбуны

І без трыбуны

Не ад свайго імя:

Лязо касы —

Ад імя травы,

Язык полымя —

Ад імя дома,

Які спапяляе.

І ад імя лесу —

Пень з нутром спарахнелым...

Які там дзівак

Пытае:

— Чаму ж так?..

Няма для трывогі і прычын,

Ніхто на ражон не лез:

— А я тут пры чым?

Трава.

Дом.

Лес.