epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Як ліса ратавала зайца

Аднойчы заяц да лісы

Патрапіў, даўшы маху,

Уздрыгнуў спуджаны касы,

Затрапятаў ад страху.

Язык, нябога, прыкусіў,

Схаваць не ў сілах болю,

Ён жаласліва папрасіў:

— Кума, пусці на волю!

І вось як ліска шарака

Ласкава суцяшала:

— Чаго дрыжыш ты? Ад ваўка

Цябе я ўратавала!

Вядома ўсім, што гэты звер

На іншых вострыць зубы.

Сваю збавіцельку цяпер

Аддзячыць мусіш, любы...

Ліса, прамову пягочы,

Закончыла пяшчотна:

— Ну, што стаіш? Хутчэй скачы

У рот добраахвотна!