epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Які цырульнік — сонца..."

Які цырульнік — сонца! Я гляджу,

Як рунь тугую завівае чубам...

Зямля, счарнеўшы, сохне па дажджу,

Нібы жанчына верная па любым.

Патрэскаўшыся ўпоперак і ўдоўж,

Яна вады маршчынай кожнай просіць.

Але аглух неўтаймаваны дождж —

Яго вятры па іншых нівах носяць.