epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Якіх адборных зорак..."

Якіх адборных зорак у прыполе

Прынесла ноч для нас з табой у поле,

Дзе да зямлі —

ад зерня і расы —

Схіляюцца ў паклоне каласы.

Сябе саміх

на міг у жыце згубім,

А потым прагна зорны коўш прыгубім

І будзем піць з табой упершыню

Да дня

Да дна

густую цішыню.

 

Уся зямля празябне да дрыготкі,

І толькі мы —

на цёплым астраўку!

Тут сонейка знайшло начлег кароткі,

Паклаўшы голаў на маю руку.

* * *