epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Яшчэ не манумент..."

Яшчэ не манумент,

А ўжо каменны.

Не стаў на п’едэстал,

А як звысоку

Глядзіць на тых, што поруч:

Ах, мурашкі!..

А ўчора з імі па зямлі хадзіў,

Праціскваўся

У ранішні аўтобус,

Жанчынам саступаў пачціва месца,

Авоськаю лавіў

Удачу ў «Акіяне»,

Заняць чаргу спяшаўся

Да світання —

Па хараство,

Па мудрасць

І па славу...

 

Быў слых і зрок яго такі адменны!

 

Яшчэ не манумент,

а ўжо каменны.