epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Каб збыліся сны

Спіць

Пад снежнай коўдраю палетак,

Сніць,

Напэўна,

залатое лета:

Карагод бясконцы каласоў,

Небасхіл бясхмарны,

сінь лясоў,

А з будынка дальняга,

з-за лесу,

Далятае гулкі стук жалеза;

Там куюць нястомна кавалі,

Каб збыліся сны маёй зямлі.