epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Калі сустракаюцца дзве рукі..."

Калі сустракаюцца дзве рукі,

Як з нотай у песні нота,

Будуецца мост над прорвай ракі,

Імя якой — адзінота.

 

Калі датыкаюцца губы да губ

На досвітку ў сінім завулку,

Бяздомнае шчасце закладвае зруб

Для заўтрашняга прытулку.

 

— Любіце?

— Любім!

— Любіш?

— Люблю!

Любоўю сусвет заселены.

Аддайце ж хутчэй закаханым зямлю,

Як падарунак вясельны!

* * *