epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Калі ты ад радасці плачаш..."

Калі ты ад радасці плачаш,

Твая сляза —

Люстэрка майго шчасця.

Калі ты ад смутку плачаш,

Твая сляза —

Люстэрка майго гора.

Калі ты смяешся,

Твой зрок —

Люстэрка маёй весялосці...

А калі ты маўчыш,

Я нясцерпна пакутую:

Дзе мне пабачыць

Адлюстраванне сваё?