epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Калі вада - пераплыві..."

Калі вада —

Пераплыві,

Калі бяда —

Перажыві...

Калі цяжкая навіна,

Калі мана,

Калі сцяна,

Стрывай, развей і пратарань,

Рукой уласнаю дастань

Блакіт, закрэслены ўгары

Няўмольнымі крыжамі крат,

І неба птушкам падары,

Свабоды сват,

Прасторы брат...

А зойдзе сонца за палі,

Агонь у цемры запалі,

Няхай трапеча давідна

Цяпло кастра,

Святло акна...

Адчуеш —

Ты ўладар і бог

У тым, што сам адолець змог.