epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Кастры

З даўняй,

Амаль незапомнай нары

Гісторыю нам

Асвятляюць кастры.

На плошчах шматлюдных

Палілі начамі

Разумных —

А дурні былі гледачамі...

З-за чорнай заслоны сярэднявечча,

Дрогка рассунуўшы цемры сувой,

Перад вачыма стагоддзяў трапеча

Джардана Бруна

Свечкай жывой...

Бачыш,

Як полымя ўгору рыўкамі

Скача,

Нібыта стрыножаны конь.

А разявакі наўкол матылькамі

Так і ляцяць, і ляцяць

На агонь.

Да эшафота

Апошнія крокі

Суправаджае звонам

Касцёл.

У іншамысных

Выбар шырокі —

Або пакаяцца, або ў касцёр.

Перакасіўшыся ад хрышчэння,

Рукі ля вогнішча

Грэюць майстры.

Дзеля свяшчэннага ачышчэння

Ім бы ўвесь свет

Спапяліць на кастры.

Збор

Праз вякі

Інквізітары трубяць,

Яны

Відовішчы яркія

Любяць.