epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Лета

Сонца на ніву

Глядзіць і глядзіць,

Яно разгарэлася гэтак,

Што нават не хоча на міг адпачыць:

У нас — гарачае лета!

Зазыўна шумяць

Каласы з вецярком,

І поўніцца гулам палетак;

Камбайнер спацелы

Сядзіць за рулём:

У нас — працавітае лета.

Мігцяць за жняяркай касынкі дзяўчат.

Красуюць узорамі кветак,

І следам — снапы залацістыя ў рад:

У нас — ураджайнае лета.

А піянеры

Старанна ў мяшкі

Збіраюць на ржышчы густым каласкі,

І сэрцы іх

Шчасцем сагрэты:

У нас — шчаслівае лета.

Машына са збожжам

Гасцінцам бяжыць —

І лісце сустрэчных бяроз аж дрыжыць,

І вецер разносіць над светам:

У нас — зайздроснае лета.

І рапарты

Перадае тэлефон

Ад ранку да позняе ночы ў раён

Па правадах

З сельсавета:

У нас — багатае лета!