epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Лірычны ўспамін

Стукае бэзам

У вокны вясна,

Стукае сэрца

Ўсю ноч давідна.

З даўніх дарог

Зноў юнацтва прыйшло на парог.

Насцеж яму адкрываю душу:

Ты не стой, ты заходзь — я прашу.

То дажджы, то замеці

У цішы начной.

Ты прыходзіш з памяці

Гаварыць са мной.

Усё скажы, пра што не сказана,

Праз гады.

Над старымі вязамі

Месяц малады.

Дзень нанова загараецца,

Але не сціраюцца

Твае сляды.

Стукае восень

Дажджом у акно.

З дрэваў ліства

Адляцела даўно.

Моўчкі гляджу,

Як бягуць чаравічкі дажджу.

Чуецца мне — гэта крокі твае...

А туман за акном растае.