epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Мая песня

Сама ты не прыходзіш да мяне,

Цябе штодзень я па радку збіраю,—

Там, дзе праходзіць плуг па цаліне,

Там, дзе жняярка у жытах нырае.

 

Там, дзе дваіх світанне застае.

Дзе салавей рассыпаў спеў срабрысты.

Бясконцыя сааўтары мае —

Садоўнікі, прарабы, трактарысты.

 

Без вас не змог бы пець і дыхаць я.

Вы гэтым вершам шлях у свет адкрылі.

Вам прывітанне песня шле мая,

Якой далі вы для палёту крыллі.