epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Меняю..."

Мяняю

трохпакаёвае шчасце

з вадой гарачай у ванне

на юначае

акіянскае

хваляванне.

На мураву трапяткую і росную

мяняю {мяпяю

коўзкую гладзь паркету,

мяняю

славу узнёслую

на талент,

яшчэ не адкрыты свету...

Мяняю

на смолкую баравіну

набітыя пыльным скарбам каморы,

мяняю

мора на ручаіну,

якая марыць аб моры.

Гэй, вы,

хто ловіць удачу ў рацэ,

мяняю

адданы кухоннай патрэбе,—

сініцу ў руцэ на жураўля ў небе!

* * *