epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

На прывале

Калі ішоў, не адчуваў ён стомы,

Здавалася, ісці бясконца мог,

А лёг, дык дзіўна стала і самому:

Паварушыць не ў сіле ўласных ног.

Расінкі поту з твару штохвілінна

Сціраў рукой нябачнай вецярок.

Заснуў салдат.

І што яму пярына?

Ён цэлы ўзгорак палажыў пад бок.