epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Нафта

Я — нафта.

Я чорнай рабыняй у сховішчы

Пад прэсам адменнай

каменнай пароды

Шукала ў сваім безвыходным

становішчы {стацовішчы

Свабоды.

Пластоў цвердалобых вярхоўная сіла

Мяне прыціскала,

каб я прыкусіла

Язык небяспечны падпольнага

полымя,

Якое мне кроў гарачыла і поўніла.

Трымалі мяне ў чорным целе

вякамі,

Вятры нада мной

галасілі ваўкамі,

А я

акіян,

спрасаваны ў азерцы,

Агонь выбуховы свой

няньчыла ў сэрцы.

Разведчыкі,

перш чым мяне вы адкрылі,

Брылі па паверхні,

як птушкі без крылля,

Тапталі мяне і не зналі тым часам,

Што я —

ваша ўзлётная моц —

пад абцасам...

Я верыла —

скончыцца тэрмін турэмны:

— Хутчэй высякайце ў цямніцы

аконца,

І я, пакідаючы карцэр падземны,

Ад шчасця падскочу

фантанам —

да сонца.

Не быць мне рабыняю болей ніколі,

Праз шчыліну ў глыбах каменных на

волю

Я, нафта, прабілася лаваю чорнай

З чырвоным агнём

у душы непакорнай!..

* * *