epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Нам заўсёды..."

Нам заўсёды даюцца ў знакі

Выклік ворана, карканне ворага.

...Не адказвай на брэх сабакі,

Калі цябе кліча ворыва.

 

Запражы своў парыў гарачы,

Загасі ваяўнічасці полымя.

...Не адказвай на брэх сабачы,

Калі цябе кліча поліва.

 

Перавяслам праменні звязвай,

Абдымаючы сноп цярпліва.

...На выццё сабак не адказвай,

Калі цябе кліча жніва.