epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Ні подыху палёў..."

Ні подыху палёў,

Ні дроў, ні вугалёў,

І жар даўно ачах.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Але гарыць ачаг!

Цяжкой пліты далонь.

І столь над галавой.

Выконвае агонь

Адвечны танец свой.

Ні вугалёў, ні дроў.

А ўсё-ткі не пагас!

Нібы да сэрца кроў,

Бяжыць блакітны газ.

Ачаг і чалавек

Паўсвету абжылі.

Ад рук тваіх спрадвек

Цяплее на зямлі.

Рыўкамі ўвышыню

Шугаюць астраўкі

Рахманага агню...

Рука, шукай рукі!

Над чыгунком — кругі:

О водар бульбяны!

З нябёс глядзяць багі —

Іх дражніць дух зямны...

Пільнуй каля пліты

Ачаг. А то ўцячэ.

Вада, агонь і ты.

Чаго яшчэ?