epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Няўлоўнае рэха

Гады няўмольна паскараюць бег,

Мільгаюць, быццам кадры на экране.

Зямлю пабеліць і растане снег,

І толькі ў нас на скронях не растане.

Мы не сатрэм яго,— ні ты, ні я...

Чаму ж дасюль павінны мы, як дзеці,

Гуляць з табою ў хованку на свеце,

Друг друга не знаходзячы ніяк?

А помніш, як з табою мы ў бары

Хадзілі ўлетку, каб набраць арэхаў...

Гукала ты ў дрымотным гушчары —

Няўлоўнае гучыць дагэтуль рэха.

З тае пары яго і дні, і ночы

Шукаю ў кожным голасе дзявочым.