epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Нібыта наўздагон..."

Нібыта наўздагон,

За хвалямі хвалі стукочуць.

Як на вагон вагон

Адна на другую наскочаць.

 

Гулам бягучай вады,

Дзе спяць да пары небяспечнасці,

Ты клічаш мяне заўжды,

Мора —

цягнік вечнасці.

* * *