epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Не кожны ў крытыкі здатны..."

Не кожны ў крытыкі здатны:

Іх пёры цяжкія, як пікі...

Трэба слова «выдатны»

Не зблытаць са словам «вялікі».

 

Трэба славу бядомную,

Якую не купіш у краме,

Замацаваць за вядомымі,

Каб маладыя не ўкралі.

 

За кожнага, хто велічаецца,

Трэба хварэць і трывожыцца.

Штосьці то вылічваецца,

То дадаецца, то множыцца.

 

Фарбы наносяцца ладна,

Нібы на твары касметыка,

Размеркаваны дакладна:

Крытыка — як арыфметыка!

 

Крытыка — мудрасць гнуткая,

Яна і суддзя, і прарочыца.

Можа, і з алгебрай хутка

Ёй падружыць захочацца.

 

Жадаем удач свядома ёй,

Няхай яе пёры не тупяцца,

Калі да задач з невядомымі

Нарэшце яна падступіцца.

* * *