epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Нечаканасць якая..."

Нечаканасць якая:

Адарвалася галава

Ад постаці,

Яна звысоку глядзіць

На ногі,

Якія заўжды на зямлі,

На рукі,

Што ў клопаце вечным,

На плечы,

Якія згінаюцца

Пад ношай турбот штодзённых..

Нечаканасць якая:

Адарвалася галава;

Цяпер яна сама па сабе...

Ногі,

Рукі

І плечы

Набылі незалежнасць

Ад галавы...

Ногі

Гудуць ад футбольнага пала,

Б'юць каму папала; {тіапала;

Рукі,

Сціскаючыся ў кулакі.

Дораць баксёрскія сінякі,—

Бяруць на сябе

Плечы

Цяжар нечалавечы,

Адтуль,

Дзе рукі не жнуць і не косяць,

Выносяць, выносяць, выносяць...

І хтосьці ўжо бухае ў звон трывогі —

Хіба не чуеце вы? —

Плечы, рукі і ногі

Набылі незалежнасць ад галавы!..

Усе ў разгубленасці нямеюць.

Тут бы

Прыдумаць нешта, дарэчы,

Толькі думаць не ўмеюць

Ногі,

Рукі

І плечы.

* * *