epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

"Пачынаецца кожны дзень..."

Пачынаецца кожны дзень

З той зары, што загляне ў аконца.

Ты хапаешся за прамень,

Каб размотваць клубок сонца.

 

Ах, як коціцца гэты клубок!

За дамы, за палі, за дубровы.

І кіруюцца ў сонечны бок,

Як сланечнікі, нашы галовы.

 

А калі клубок залаты

На заходзе ў бяздонне кане,

Вочы ў стоме зажмурыш ты

У вільготных абдымках змяркання.