epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Параўнанне

Я думай заняты

З відна да змяркання:

Шукаю, сяброўка,

Табе параўнання.

 

Цябе велічаў бы я

Яснай заранкай,

Ды ўсім яна дорыць

Цяпло сваё ўранку.

 

Цябе я назваў бы

Чыстай крыніцай,

Ды кожны, хто хоча,

Ў ёй можа напіцца.

 

Цябе параўнаў бы я

З польнаю кветкай,

Ды першы сустрэчны

Сарве яе ўлетку...

 

Усе мае, пэўна, дарэмны

Шуканні,—

На свеце табе не знайсці

Параўнання.