epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Піраты

Сучасныя імперыялісты — піраты

дваццатага веку не грэбуюць ніякімі

сродкамі ў дасягненні сваіх мэт.

З газет

 

Піруюць піраты. Ракою віно.

А ўчора яшчэ пасцілі.

Піруюць піраты: сёння на дно

Яны карабель пусцілі.

Ад іх ратунку няма нідзе.

Накінуцца апантана

На судна, што ў моры адкрытым ідзе,

Бяруць за каўнер капітана.

— Куды ты гоніш на поўных парах? {парах?

Цісні хутчэй на тормаз!

І пасажыраў трасе страх

Дзевяцібальным штормам.

Паставяць да сценкі: мяняй курс!

За гэта жыццё даруем.

А будзеш упарціцца — да акул

Мігам камандзіруем...

І чутка знаходзіць ужо адрасы:

Піраты пажар тушаць.

Ну, а цвярозыя галасы

Свістам шалёным заглушаць.

А час забыцця карункі тчэ

І захінае страты.

Хвала дзівакам, што вераць яшчэ

У дабрадзейства піратаў...

Яны зачахляць нажы да пары

(Піраты заўжды пры сіле),

А самі крычаць ва ўсе рупары,

Што іх пасажыры прасілі.

* * *