epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Пісьмо

Яно ад часу стала рыжым,

Дзве лініі працёртых дзір

На ім пралеглі ўздоўж і ўшыр,

Прасцерліся няўмольным крыжам.

 

Я ў немагчымае не веру

І ўсё ж нашу заўжды з сабой

Кавалкі выцвілай паперы

Пісьма, забытага табой.

 

Здаецца, паспрабуй іх скласці —

І зноў дыхне вясна мая,

І зноў у дзверы грукне шчасце,

Што не ўтрымаў калісьці я.